Шосты школьны дзень

Дата: 7 сентября 2016 в 22:31, Обновлено 13 января в 12:35
Автор: Курс О. В.

Дзень здароўя

13 студзеня 2018 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам “Я выбіраю спорт як альтэрнатыву шкодным звычкам”. Самым маштабным мерапрыемствам дня сталі спаборніцтвы па міні-футболу для зборных каманд 5-9,11 класаў.

Пакуль хлопцы лічылі галы, дзяўчаты рабілі папяровыя шэдэўры на занятках аб’яднання па інтарэсах “Папяровая фантазія”.


Калядны настрой

Напярэдадні Каляд (6 студзеня) навучэнцы ўстановы адукацыі адправіліся ў казачнае падарожжа: наладзілі прагляд навагодніх мультфільмаў, успомнілі святочныя казкі і любімых казачных герояў, а таксама старажытны абрад калядавання. Кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў ролі калядоўшчыка: навучэнцы вучыліся правільна расказваць вершы-пажаданні, вершы-забаўлянкі, разыгрываць традыцыйныя калядныя сцэнкі.


Навагодні настрой

30 снежня 2017 года ў апошнюю суботу адыходзячага года навучэнцы ўстановы адукацыі, нягледзячы на надвор'е за акном, малявалі зімовы настрой і  блукалі па навагодняму лабірынту. "Навагодні лабірынт" - так называлася гульнявая  праграма, якая складалася з вясёлых і займальных конкурсаў.


Шосты школьны дзень напярэдадні новага года

23 снежня 2017 года навучэнцы ўстановы адукацыі рыхтаваліся да навагодніх святаў. Вось-вось заззяе сваімі чароўнымі агеньчыкамі прыгажуня ёлка. Самы час паклапаціцца пра яе новае ўбранства. Менавіта гэтым і займаліся ўдзельнікі майстар-класа "Навагодняя цацка".

Прыхільнікам зімовых забаў як нельга лепш у гэты дзень паспрыяла надвор'е. Белы пульхны снег, які не паспеў сысці з чарговай адлігай, і на школьным двары вырас сапраўдны зімовы сад. "Зімовы сад" - так называўся конкурс снежных фігур, у якім паўдзельнічалі рабяты.


Шосты школьны дзень для самых дапытлівых

16 снежня 2017 г. навучэнцы 1-4 класаў паразважалі пра экалагічныя праблемы і прынялі ўдзел у віктарыне “Экалагічны алфавіт”. Піянеры школы адправіліся ў “Падарожжа па краіне Піянерыі”: наведалі астравы “Піянерскія сімвалы”, “Піянерскія легенды”, раку Сяброўства і Узаемадапамогі, прайшліся па алеі “Піянераў-герояў”.  Навучэнцы 5-8 класаў паспрабавалі свае сілы ў літаратурнай віктарыне “Па старонках любімых твораў”. 


 

Дзень здароўя

9 снежня 2017 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя. У рамках Дня здароўя навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у спартыўна-забаўляльнай гульні “Здаравячок”, навучэнцы 3-9,11 класаў паспрабавалі свае сілы ў спартландыі, а самыя творчыя прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў “Скажы “Не!” шкодным звычкам”.


Залацінкі народнай мудрасці

Менавіта пад такой назвай у шосты школьны дзень 2 снежня 2017 г. прайшла гульнявая праграма па беларускай мове і літаратуры. Прыказкі, прымаўкі, загадкі, легенды і паданні, народныя песні, лічылкі, калыханкі, прыкметы і павер’і – усе гэтыя “залацінкі народнай мудрасці” сабралі навучэнцы 3-8 класаў.


Хутчэй! Вышэй! Мацней!

25 лістапада адбылася спартландыя паміж навучэнцамі трэцяга і чацвертага класаў. За мінімальнай перавагай перамогу атрымалі навучэнцы трэцяга класа.


Восеньскі кірмаш

У шосты школьны дзень 18 лістапада 2017 г. ва ўстанове адукацыі адбыўся традыцыйны і любімы навучэнцамі і іх бацькамі восеньскі кірмаш.

Гасцей сустракалі і весялілі Пятрушка, Іванаўна і Пятроўна, Філя і Уля, Ярошка і Цімошка, Цыган і Барын. На кірмашы можна было набыць разнастайнае печыва, гародніну, садавіну.


Турнір па шашках

У шосты школьны дзень 18 лістапада 2017 г. ва ўстанове адукацыі адбыўся турнір па шашках.

У малодшай падгрупе абсалютным пераможцам стаў вучань 3 класа Лапіцкі Цімур, у старэйшай падгрупе – вучань 7 класа Краўчанка Міхаіл. Віншуем пераможцаў!


Таварыская сустрэча па піянерболу

У шосты школьны дзень 11 лістапада прайшлі спаборніцтвы па піянерболу паміж камандай настаўнікаў “Арэшкі” і навучэнцаў установы адукацыі “Мурашы”.

Спачатку настаўнікам цяжка было прызвычаіцца да ўжо забытай гульні дзяцінства, але пры ліку 9:4 у гульні адбыўся пераломны момант. Настаўнікі выйгралі першую партыю з лікам 16:10. Другая партая выдалася вельмі напружанай. Першынства ў ёй з лікам 16:14 атрымала каманда навучэнцаў “Мурашы”. Сустрэча закончылася сяброўскімі ўсмешкамі і вітаннямі. Навучэнцы, настаўнікі і балельшчыкі атрымалі зарад пазітыву на ўвесь наступны тыдзень!

Мама – слова святое, самае блізкае і дарагое…

У суботу, 14 кастрычніка, ва ўстанове адукацыі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Маці. Ад ўсяго сэрца шчырымі словамі дзеці павіншавалі самых дарагіх і родных людзей.


Шосты дзень - з карысцю і займальна.

30 верасня 2017 г. вучні малодшых класаў нашай установы адукацыі паўдзельнічалі ў віктарыне “Казкі славянскіх народаў”. Разам з бібліятэкарам дзеці глядзелі і слухалі ўрыўкі з вядомых славянскіх казак, адгадвалі любімых герояў і прыдумвалі новыя прыгоды для іх. Старэйшыя вучні школы прапанавалі сваю дапамогу пажылым людзям у рамках аперацыі “Крок насустрач”. Згрэбсці траву і лісце, скласці дровы – няцяжкая справа, калі рабіць гэта дружна. Большасць жа дзядулеў і бабуль рады былі абмеркаваць з падрастаючым пакаленнем школьнае жыццё і навіны нашай вёскі.


ПЛАН

работы ў шосты школьны дзень

 дзяржаўнай установы адукацыі

“Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

на ІІ паўгоддзе 2017/2018 навучальнага года

Дата

Мерапрыемствы

Удзельнікі

Адказныя

СТУДЗЕНЬ

13.01

Конкурс малюнкаў “Калі хочаш быць здаровым – займайся спортам!”

1-5

класныя кіраўнікі

Спаборніцтвы па міні-футболу

5-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

Прагляд прафілактычных фільмаў

 “Права на жыццё”

7-9,11

класныя кіраўнікі

Дыскусія “Я выбіраю спорт як альтэрнатыву шкодным звычкам”

7-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

20.01

Турнір “Чырвоны – колер небяспекі”

1-4

класныя кіраўнікі

Пазнавальна-забаўляльная конкурсная праграма “Этыкет у пытаннях і адказах”

3-7

педагог-араганізатар

Т. Р. Занкоўская

Турнір

“Праўда і міфы аб алкаголі”

5-9,11

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

М. У. Бахір

Дыскусія “Сучасны юнак, сучасная дзяўчына”

8-9,11

педагог сацыяльны

С. І. Мамчык

27.01

Свята зімовых відаў спорту

1-4

класныя кіраўнікі

Віктарына

“Па старонках беларускай гісторыі”

5-9,11

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

М. І. Хацкевіч,

М. У. Бахір

Спартыўныя спаборніцтвы

“Я выбіраю спартыўную школу!”

5-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя В. М. Сарокін

ЛЮТЫ

03.02

Віктарына “Коткін дом”

1-4

класныя кіраўнікі

Круглы стол “Сацыяльныя сеткі: не дай сябе злавіць!”

5-9,11

класныя кіраўнікі

Прэзентацыя “Іх подзвіг у нашых сэрцах”

5-9,11

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

М. У. Бахір

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

7-9,11

класны кіраўнік

11 класа

Н. Э. Малей

10.02

Зімовыя забавы

“Добры дзень, зімушка-зіма!”

1-6

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская, класныя кіраўнікі

Лыжныя гонкі (біятлон)

7-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская

17.02

Майстар-клас па вырабе паштовак да

23 лютага

1-4

класныя кіраўнікі

Аперацыя “Чысты клас”

1-9,11

класныя кіраўнікі

Інтэлектуальныя гульні і конкурсы “Падзеі Вялікай Айчыннай вайны”

2-9,11

класныя кіраўнікі

Спартыўныя гульні “Спорт нам дапаможа сілы памножыць”

5-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін

24.02

Спартыўна-пазнавальная гульня “Багатырская застава”

1-4

класныя кіраўнікі

Брыфінг “Правілы паводзін у экстрэмальнай сітуацыі”

5-9,11

педагог сацыяльны

С. І. Мамчык

Музыкальная віктарына

“Героям прысвячаецца”

5-8

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская

Майстар-клас для чытальнікаў вершаў “Крынічны звон роднае мовы”

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

М. І. Хацкевіч,

М. У. Бахір

САКАВІК

03.03

Святочная гульнявая праграма

“Да нас прыйшла Масленіца!”

1-9,11

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская,

класныя кіраўнікі

10.03

Віктарына “Здаровы лад жыцця”

1-4

класныя кіраўнікі

Марафон “Цягнік здароўя”

5-8

класныя кіраўнікі

Спаборніцтвы па настольным тэнісе

8-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

Рухомыя гульні “Вялікая эстафета”

5-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

17.03

Гульнявая праграма

“У краіне дзяцінства”

1-4

класныя кіраўнікі

Падрыхтоўка насценгазеты

“Сёстры Хатыні”

члены БРПА,

БРСМ

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская

Піянерскі збор

“З гісторыі піянерскага руху”

члены БРПА

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская

Тэатралізаваная гульня “Сялянская праца ў беларускіх прыказках, прымаўках і загадках”

4-8

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

М. І. Хацкевіч

Тэматычны дайджэст “За літарай асноўнага закону”

4-8

бібліятэкар

Л. І. Раговіч

24.03

Экскурсія ў лес “Вясновае абуджэнне”

1-4

класныя кіраўнікі

Гадзіна творчасці

 “Самыя папулярныя прафесіі”

(выраб калажаў)

5-6

класныя кіраўнікі

Гульня “Прафарыентацыя”

9,11

класныя кіраўнікі

Гадзіна інфармацыі

“Беларусь – краіна тваёй будучыні”

7-9,11

класныя кіраўнікі

КРАСАВІК

07.04

Спартыўнае свята “Вясёлыя старты”

1-4

класныя кіраўнікі

Эстафеты “Хутчэй, вышэй, мацней”

5-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін

Экалагічны марафон

“Таямніцы прыроды”

5-6

настаўнік хіміі і біялогіі

Н. Э. Малей

Завочнае падарожжа

“Францыя і французы”

7-9,11

настаўнік замежнай мовы

В. У. Верамей

14.04

Урок здароўя “Наша здароўе ў нашых руках”

1-4

класныя кіраўнікі

Вусны часопіс “Дарога, якая вядзе ўніз” (прафілактыка шкодных звычак)

5-8

класныя кіраўнікі

Веснавы легкаатлетычны крос

2-11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

21.04

Экскурсія ў лес “Збіраем першыя кветкі”

1-4

класныя кіраўнікі

Гульнявая праграма “Вясёлы настрой”

3-6

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская

Аперацыя “Чысты двор – утульны двор”

3-9,11

класныя кіраўнікі

Гульня “Прававы лабірынт”

5-8

педагог сацыяльны

С. І. Мамчык

Кансультацыя для бацькоў “Прафілактыка хатняга гвалту супраць непаўналетніх”

бацькі

педагог сацыяльны

С. І. Мамчык

28.04

Поле цудаў “Грыбное паляванне”

1-4

класныя кіраўнікі

Інтэлектуальная гульня

“Кніжны марафон”

5-9

бібліятэкар

Л. І. Раговіч

Аперацыя “Чысты двор – утульны двор”

3-9,11

класныя кіраўнікі

Прэзентацыя “Па старонках твораў пра Чарнобыльскую трагедыю”

5-9,11

настаўнік рускай мовы і літаратуры В. М. Мірончык

МАЙ

05.05

Працоўны дэсант “Наша клумба”

1-4

класныя кіраўнкі

Кіналекторый “Памяць вогненных гадоў”

5-9,11

педагог-арганізатар

Т. Р. Заянкоўская

Паэтычная гадзіна

“Мы памятаем, мы ганарымся”

5-9,11

настаўнікі рускай мовы і літаратуры

В. М. Мірончык,

Т. Р. Заянкоўская

Віктарына “Бяспечнае лета”

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

М. У. Бахір

12.05

Спартыўныя гульні “Імклівы мяч”

1-4

класныя кіраўнікі

Легкаатлетычныя спаборніцтвы “Алімпійскія надзеі Беларусі”

2-11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

Дыспут “Здароўе: мая асабістая справа ці справа дзяржавы?”

8-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя

В. М. Сарокін,

класныя кіраўнікі

19.05

Працоўны дэсант

“Кветкі на радасць людзям”

1-4

класныя кіраўнікі

Кансультацыя “Як рыхтавацца да экзаменаў. Экзамен без стрэсу”

9,11

класныя кіраўнікі

Экалагічны дэсант “Чысты лес”

5-9,11

класныя кіраўнікі

26.05

Аднадзённы паход “Вітаем лета!”

1-6

класныя кіраўнікі

Спартыўныя эстафеты

 “Быць здаровым – гэта модна!”

7-9,11

настаўнік фізічнай культуры і здароўя В. М. Сарокін

Падрыхтоўка да свята Апошняга званка

7-9,11

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Кансультацыя “Як рыхтавацца да экзаменаў. Экзамен без стрэсу”

9,11

класныя кіраўнікі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.