Таварыская сустрэча па піянерболу

Дата: 12 ноября в 07:57
Автор: Курс О. В.
7 просмотров

У шосты школьны дзень 11 лістапада прайшлі спаборніцтвы па піянерболу паміж камандай настаўнікаў “Арэшкі” і навучэнцаў установы адукацыі “Мурашы”.

Спачатку настаўнікам цяжка было прызвычаіцца да ўжо забытай гульні дзяцінства, але пры ліку 9:4 у гульні адбыўся пераломны момант. Настаўнікі выйгралі першую партыю з лікам 16:10. Другая партая выдалася вельмі напружанай. Першынства ў ёй з лікам 16:14 атрымала каманда навучэнцаў “Мурашы”. Сустрэча закончылася сяброўскімі ўсмешкамі і вітаннямі. Навучэнцы, настаўнікі і балельшчыкі атрымалі зарад пазітыву на ўвесь наступны тыдзень!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.